Вы тут

У Гомелі завяршылі расследаванне справы аб педафіліі

Фігуранту справы аб педафіліі выстаўленыя абвінавачанні па пяці артыкулах КК / sk.gov.by​

У Гомелі завяршылі расследаванне справы аб педафіліі ў дачыненні да 36-гадовага жыхара Мінска. Па дадзеных следства, некалькі гадоў (з 2019 па 2021) ён знаёміўся ў сацыяльных сетках з хлопчыкамі-падлеткамі і правакаваў іх на адкрытую перапіску. Мужчына адпраўляў падлеткам "парнаграфічныя фатаграфіі, а таксама пераконваў іх сфатаграфаваць аголеныя часткі свайго цела і пераслаць гэтыя фатаграфіі яму", расказалі ў СК.

"Устаноўленыя факты, калі абвінавачаны падчас перапісак пераканаў хлопчыкаў з Гомеля, Магілёва і Мінска сустрэцца з ім", а затым уступіў з імі ў палавы кантакт. Для сустрэчы з падлеткамі з абласных цэнтраў мужчына арандаваў у гэтых гарадах кватэры.

Пацярпелымі па справе прызнаныя пяць хлопчыкаў ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Яны пражываюць у Мінску і трох абласных цэнтрах.  Фігуранту справы выстаўленыя абвінавачванні па пяці артыкулах КК. Ён затрыманы. Крымінальная справа перададзеная пракурору Гомеля для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.