У Гомелі расследуюць чарговую справу аб гандлі людзьмі
Аддзел па найбольш важных справах Гомельскай абласной пракуратуры перадаў у абласны суд крымінальную справу ў дачыненні да шасці жыхароў вобласці, абвінавачваных у гандлі людзьмі. Як паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Віктар Сафронаў, 38 крымінальных справаў, распачатых па фактах вербавання жыхароў вобласці і дастаўкі іх на аб'екты будаўніцтва ў Расіі, былі аб'яднаныя ў адну справу. Разам з абвінавачванымі ў працоўнай эксплуатацыі перад судом паўстане адзін з падазраваных у стварэнні злачыннай групоўкі "рэчыцкія", які знаходзіўся ў вышуку і некалькі месяцаў таму быў затрыманы ў Магілёўскай вобласці.
"Расследуючы дзейнасць рэчыцкай злачыннай групоўкі, наш супрацоўнік выйшаў на след гандляроў рабамі. Жыхары Рэчыцкага раёна вербавалі, перавозілі і перадавалі людзей для працы на будоўлях Масквы і Маскоўскай вобласці. Па справе праходзяць шэсць абвінавачаных, сярод іх ёсць жанчына. Ад эксплуататараў пацярпелі жыхары ў асноўным сельскіх населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Большасць з іх, як правіла, малаадукаваныя людзі, непатрабавальныя да ўмоў працы. Плацілі ім за працу вельмі мала, кармілі так, абы тыя не памерлі з голаду. Будаўнікі амаль не мелі выходных і не мелі магчымасці вярнуцца дадому", - сказаў У.Сафронаў.
БелаПАН