У Гомелі прадаюць чатырохпавярховы будынак за 10 еўра

У Гомелі прадаюць чатырохпавярховы будынак за 10 еўра

У Гомелі прадаюць чатырохпавярховы будынак за 10 еўра. Такі аб’ект выстаўлены на гандлёвай пляцоўцы “Беларуская ўніверсальная таварная біржа”. Будынак размешчаны па вуліцы Багданава, 10В, яго агульная плошча складае 2454,6 кв.м. Дакладны кошт — 25,5 рубля (або 1 базавая велічыня).

Пры гэтым новаму ўладальніку выстаўляюць канкрэтныя патрабаванні: у будынку дазволена зрабіць спартовы комплекс, санаторый, гатэль, рэстаран. Каб набыць аб’ект, трэба гарантаваць, што ён будзе выкарыстоўвацца сама меней цягам трох гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі