У Гомелі агучылі статыстыку дзіцячых суіцыдаў

Падлетак, ілюстрацыйнае фота

Падлетак, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У Гомелі на гарадской нарадзе абмеркавалі тэму дзіцячых суіцыдаў.

У 2024 годзе самагубства ў абласным цэнтры ўчыніла адно дзіця, у 2025-м — двое. А за тры месяцы гэтага года зафіксаваны яшчэ адзін дзіцячы суіцыд. Як пішуць "Гомельскія ведамасці", усе загінулыя — хлопчыкі ад 11 да 17 гадоў.

Вырасла колькасць парасуіцыдаў (дэманстрацыйных пашкоджанняў без смяротнага выніку). Толькі за тры месяцы 2026 года было зафіксавана 20 такіх фактаў. А ў 2025-м пяць падлеткаў здзейснілі парасуіцыды паўторна.

Таксама паведамляецца, што летась на тэлефон даверу затэлефанавала 460 дзяцей. А сёлета па дапамогу звярнуліся ўжо 245 дзяцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.