У Гомелі аб’явілі конкурс на самую крэатыўную ёлку

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль абвясціў навагоднюю акцыю-конкурс "Арт-ёлка", у якой запрашае ўзяць удзел маладых дызайнераў.
Асноўная ідэя акцыі — нестандартна зірнуць на звыклае. У прыватнасці, арганізатары конкурсу прапануюць падысці да паняцця "навагодняя ёлка" як да творчай задачы: аб'екту, які дазваляе мастаку па-свойму тлумачыць бачанне ім сутнасці навагодніх свят.

Пры гэтым аўтараў не абмяжоўваюць у падборы матэрыялаў, з якіх будзе выканана арт-ёлка. Да канца тыдня конкурсная камісія ацэніць праекты будучых кампазіцый. А 22 снежня аўтары крэатыўных ідэй на вачах у гледачоў сваімі рукамі створаць галоўны атрыбут хуткіх свят — навагоднюю ёлку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі