У Гомель прывезлі 35 дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны

Дзеці на вакзале ў Гомелі, 22 снежня 2023-га

Дзеці на вакзале ў Гомелі, 22 снежня 2023-га / sb.by

22 снежня ў Гомель прывезлі 35 дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны. Як піша sb.by, усе яны з горада Антрацыт у "ЛНР", ім ад 6 да 16 гадоў. Сцвярджаецца, што многія з іх засталіся без апекі бацькоў, з'яўляюцца выхаванцамі спецыяльнай школы-інтэрната. У РБ яны будуць праходзіць аздараўленне і рэабілітацыю ў санаторыі "Дубровенка" Магілёўскага раёна. Большасць дзяцей раней ужо прывозілі ў Беларусь.

Дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый прывезлі пры ўдзеле Фонду Аляксея Талая. Ва Украіне на Талая распачалі крымінальную справу. Расследуецца ягоная дзейнасць у незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.

У сакавіку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. Абое яны нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію дзяцей з Украіны. Аляксандр Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. Гэтай дзейнасцю зацікавіліся ўлады Украіны.

У Гомель прывезлі 35 дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны
У Гомель прывезлі 35 дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі