У Германіі кароў пачалі вучыць хадзіць у прыбіральню

У Германіі кароў пачалі вучыць хадзіць у прыбіральню

У Германіі кароў пачалі вучыць хадзіць у адведзеную для іх прыбіральню. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", аўтары эксперыменту заяўляюць, што гэта будзе "сур'ёзны ўнёсак" ў справу барацьбы з глабальным пацяпленнем.

Праводзяць эксперымент навукоўцы Інстытута біялогіі хатніх жывёл у Думерсдорфе. Яны тлумачаць, што калі каровы спраўляюць патрэбу абы-дзе, амоній, які ўтрымліваецца ў іх мачы, уступае ў рэакцыю з грунтам. У выніку ўтвараецца газападобны закіс азоту, які валодае парніковым дзеяннем. Падлічана, што каля 10% усіх газаў, якія трапляюць у атмасферу, прыпадаюць на долю менавіта жывёл, якіх утрымліваюць на фермах.

На доследнай ферме для 16 удзельніц эксперыменту абсталявалі прыбіральню і прывучалі іх да яе — калі яны туды прыходзілі па патрэбе, то атрымлівалі ласунак. Калі ж карова рабіла гэта ў іншым месцы, яе аблівалі вадой. 10 дзён трэніровак і 11 з 16 кароў сталі ў 75% выпадкаў хадзіць у прыбіральню самастойна. А іх мача адтуль адпраўлялася на перапрацоўку. Мяркуецца, што ўкараненне вынаходніцтва можа знізіць паступленне аміяку ў атмасферу на 56%.

У Германіі кароў пачалі вучыць хадзіць у прыбіральню
Падчас эксперыменту / FBN

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі