У Генуі абрынуўся мост, аўтамабілі падалі з вышыні дзясяткаў метраў (фота)

У Генуі абрынуўся мост, аўтамабілі падалі з вышыні дзясяткаў метраў (фота)

У Генуі абрынуўся 200-метровы пралёт аўтамабільнага моста. Аўтамабілі падалі з вышыні дзясяткаў метраў. Загінулі больш за трыццаць чалавек, але гэта не канчатковая лічба. Працягваецца разбор завалаў. Разбітыя да 20 машын. Фотаздымкі з месца здарэння распаўсюдзіла інфармацыйнае агенцтва Reuters, таксама яны з'яўляюцца ў сацсетках.

Вядома, што мост быў пабудаваны ў 1960-я гады. Яго неаднаразова рамантавалі, апошнія працы праводзіліся некалькі гадоў таму. Відавочцы кажуць, што перад тым, як пралёт абрынуўся, у мост ударыла маланка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі