У Егіпце разбіўся расійскі пасажырскі самалёт, на борце было 224 чалавекі
![У Егіпце разбіўся расійскі пасажырскі самалёт, на борце было 224 чалавекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/airbus_a321-231_metrojet_ei-etj.jpg.webp?itok=7C9NkBxU)
У Егіпце разбіўся расійскі пасажырскі самалёт, на борце якога было 224 чалавекі. Егіпецкія ўлады паведамілі, што ён пацярпеў крушэнне над Сінайскай паўвыспай. Там знойдзеныя абломкі. Самалёт належыць кампаніі “Кагалымавія”. У “Росавіяцыя” пацвердзілі страту кантакту за авіялайнерам.
Самалёт А-321 вылецеў сёння ў 6.51 па маскоўскім часе з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. У 7.14 пад Ларнакай з самалётам знікла сувязь і адзнака паветранага судна знікла з экранаў радыёлакатараў.
Інфармацыю пра крушэнне самалёта пацвярджае офіс прэм’ер-міністра Егіпта Шэрыфа Ісмаіла. Паводле СМІ, егіпецкі прэм’ер узяў пад асабісты кантроль расследавання авіякатастрофы і адмяніў усе запланаваныя на сёння мерапрыемствы, перадае ВВС.
Фота: Сергей Коровкин / Wikimedia Commons (CC BY 4.0)