У двары інтэрната побач з рэзідэнцыяй Лукашэнкі заўважылі вайсковую тэхніку

Станцыя перашкод УКХ-радыёсувязі "Навальніца " / ілюстрацыйнае фота kbradar.by
Станцыя перашкод УКХ-радыёсувязі "Навальніца " / ілюстрацыйнае фота kbradar.by

У двары псіханеўралагічнага інтэрната каля Астрашыцкага Гарадка заўважылі вайсковую тэхніку, піша "Наша Ніва". Выданне нагадвае, што побач размешчаная рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Адлегласць ад інтэрната да рэзідэнцыі складае каля паўтара кіламетра. Тэхніку тут заўважылі ў канцы чэрвеня, і з тых часоў яна рэгулярна бачная праз плот.

Тэхніка падобная на машыну Р-934УМ2 ("Навальніца-6"). Гэта станцыя перашкод. Яна можа лакалізаваць крыніцу сігналу беспілотных лятальных апаратаў і знаходзіць іх аператараў. Гэтыя машыны, створаныя беларускім "КБ Радар", ужо выкарыстоўваліся ў Азербайджане падчас вайны ў Карабаху і ў Лівіі на баку ўрадавых сіл.

Выданне адзначае, што ў яго няма звестак, ці знаходзіцца гэтая станцыя цяпер на тэрыторыі інтэрната, і з якой нагоды яе там размяшчаюць.

Во дворе интерната рядом с резиденцией Лукашенко заметили военную технику
Чырвоным квадратам пазначана меркаванае месца размяшчэнне машын / "Наша Ніва"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі