У Дубровенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і фуры (фота)

Каля шостай гадзіны раніцы 20 чэрвеня на трасе М1 у Дубровенскім раёне адбылося лабавое сутыкненне легкавіка і фуры. У разбітым "Пежо" былі заблакаваныя два чалавекі — 41-гадовы кіроўца загінуў, а пасажырку, 68-гадовую мясцовую жыхарку (маці вадзіцеля), шпіталізавалі ў Дубровенскую бальніцу.

Прэс-служба МНС адзначае, што кіроўца грузавіка DAF, 42-гадовы жыхар Ліды, у ДТЗ не пацярпеў. Па словах мужчыны, легкавы аўтамабіль раптоўна апынуўся на паласе сустрэчнага руху, што і стала прычынай сутыкнення. На месцы здарэння працавалі следчыя і эксперты, дадае "СБ. Беларусь сегодня".