У ДТЗ пад Оршай жыўцом згарэла жанчына

У ДТЗ пад Оршай жыўцом згарэла жанчына

Жудасная аўтааварыя адбылася 1 жніўня ў 9.11 раніцы каля Оршы на трасе М8, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

З боку Магілёва па трасе ехаў аўтамабіль "Toyota Land Cruiser", якім кіраваў 42-гадовы бабруйчанін. У гэты момант на трасе стала разварочвацца грузавая "Газель", якая належыць адной з гандлёвых арганізацый Магілёва. Калі "Газель" стала ўпоперак праезнай часткі, у яе ўрэзалася "Таёта". Удар трапіў у раён паліўнага бака. Ад гэтага зараэліся абедзве машыны. 

Кіроўца і два пасажыры "Таёты" пры ДТЗ не пацярпелі. А вось кіроўцу "Газелі" і адну пасажырку даставілі ў аршанскую лякарню з апёкамі цела рознай ступені. Другая жанчына згарэла на месцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі