У Драгічыне асудзілі прадавачку крамы, якая скрала амаль 5 тысяч долараў

На два гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на два гады асуджаная Драгічынскім судом прадавачка адной з мясцовых крамаў. На працягу года яна скрала з касы болей за 13,5 млн рублёў (амаль 5 тысяч долараў).
Для таго, каб схаваць недахоп грошай у касе, жанчына аформіла фіктыўныя дамовы з фізічнымі асобамі на пакупку тавараў у крэдыт, паведамляе БелаПАН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі