Вы тут

У Чырвоны касцёл праз стагоддзе вярнуліся званы

Фота: Радыё Свабода

У Чырвоным касцёле зноў з’явіліся званы: іх усталявалі на вежы храма, паведамляе Радыё Свабода.

Старыя званы былі скінутыя камуністамі яшчэ ў 1923 годзе і храм заставаўся без іх нават пасля свайго адраджэння ў 1990-х гадах.

Тры новыя званы разам важаць амаль 2,5 тоны, а каштуюць каля 70 тысяч еўра. Каб замовіць іх выраб, ксёндз-пробашч Уладзіслаў Завальнюк заклаў кватэру, а вернікі збіралі ахвяраванні.

Званы маюць назвы: Арханёла Міхала, Слугі Божага Эдварда Вайніловіча і звон Алімпіі, Сымона і Алены.