У чвэрцьфінале чэмпіянату Еўропы баскетбалісткі Беларусі згуляюць з Літвой

Увечары 22 чэрвеня на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе вызначыліся суперніцы жаночай зборнай Беларусі ў 1/4 фіналу. Як піша "Прессбол", нашым спартоўкам давядзецца памерацца сіламі з камандай Літвы, якая заняла другое месца ў групе F. Літоўская зборная перамагла каманду Сербіі з лікам 73:72.

Беларускі і літоўкі згуляюць у сераду, 24 чэрвеня, пачатак у 21.30. Пераможца сустрэчы выйдзе ў паўфінал Еўрабаскета-2015 і гарантуе сабе ўдзел у кваліфікацыйным турніры Алімпійскіх гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 чэрвеня наша зборная саступіла камандзе Францыі з лікам 58:64.

Беларускія баскетбалісткі саступілі францужанкам (відэа)

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі