У Чарнагорыі стварылі царкоўную фрэску з Марксам і Энгельсам

На фрэсцы можна ўбачыць выявы ідэалагаў сацыялізму Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса ў пякельным полымі. Яны намаляваныя ў таварыстве з Ёзэфам Брозам Ціта, першым прэзідэнтам Югаславіі.



На фрэсцы змешчаны яшчэ адзін персанаж, але з цяперашніх часоў — гэта дзеючы старшыня парламенту Чарнагорыі Ранка Крывакапіч. У царкве тлумачаць, што ў сцэне з пякельнага жыцця ён займае “ганаровае месца” за няўдалую спробу ціску на чарнагорска-прыморскага мітрапаліта, інфармуе  tsn.ua са спасылкай на чарнагорскія СМІ.



Гэта не першы падобны выпадак царкоўнага жывапісу з палітычным падтэкстам у Чарнагорыі: у манастыры Астрог на фрэсцы Адольф Гітлер, Уладзімір Ленін і Ёзэф Броз Ціта выяўленыя разам з Іудай, які прадаў Ісуса Хрыста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі