У чацвер у Беларусі захаваецца галалёдзіца
![Галалёдзіца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/prahn-2812.jpg.webp?itok=ljTf4Jrk)
Галалёдзіца / pixabay.com
У чацвер, 15 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па ўсходзе краіны пройдуць ападкі ў выгляддзе снегу, мокрага снегу і дажджу. А ўдзень месцамі па захадзе чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і зранку — месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 0...-5, па поўдні і захадзе Беларусі будзе да +2. Удзень чакаецца ад 2 марозу па паўночным усходзе да 6 цяпла па паўднёвым захадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.