У цэнтры Мінска прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Учора каля касцёла Святога Язэпа на плошчы Свабоды ў Мінску прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем'ямі зніклых апазіцыянераў.
У акцыі ўзялі ўдзел прыкладна 25—30 моладзевых актывістаў. Яны запалілі перад уваходам у касцёл свечкі, выкладзеныя ў форме крыжа, прачыталі малітву і праспявалі гімн "Магутны Божа".

Потым маладыя людзі разгарнулі расцяжку "Свабоду Змітру Дашкевічу" і партрэты палітвязняў. За тым, што адбываецца, назіралі людзі ў цывільным. Яны здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэакамеру.

Тым не менш ніякіх інцыдэнтаў падчас акцыі не адбылося. Актывістам дазволілі завяршыць мерапрыемства, ніхто з яго ўдзельнікаў затрыманы не быў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі