У цэнтры Мінска хлопец вылавіў са Свіслачы 5-кілаграмовага шчупака

У цэнтры Мінска хлопец вылавіў са Свіслачы 5-кілаграмовага шчупака

Як вядома, у лонданскім мятро жывуць гіганцкія пацукі, а па нью-ёркскай каналізацыі плаваюць кракадзілы. А цяпер ёсць чым пахваліцца і Мінску. У цэнтры сталіцы рыбак-аматар вылавіў са Свіслачы 5-кілаграмовага шчупака даўжынёй у 90 см!

Гэта здарылася 10 ліпеня блізу 20:00 у парук Горкага. Змаганне з рыбай доўжылася блізу 20 хвілінаў. Пасля таго, як яе ўсё ж атрымалася выцягнуць з вады, рыбак даў сфатаграфавацца з ёю ўсім жадаючым, замерыў з дапамогай адмысловай стужкі і выпусціў на волю.

"Я захапляюся спартовай рыбалкай ўжо больш за 10 гадоў. Злоўленую рыбу амаль заўсёды адпускаю. Лічу, што гэта, па-першае, дазваляе захаваць рыбныя рэсурсы нашых вод, а па-другое, атрымаць сапраўднае задавальненне ад рыбалкі", — цытуе ўдачлівага рыбака сайт Animal.by.

У цэнтры Мінска хлопец вылавіў са Свіслачы 5-кілаграмовага шчупака
Фота: animal.by

Андрэй — менавіта так клічуць хлопца — прызнаецца, што на такі ўлоў не разлічваў. Ішоў на Свіслач, каб палавіць дробных акунькоў, і вуду з сабой меў адпаведную. Максімум, што яму раней траплялася ў Свіслачы, — рыба вагой у 1,5 кг.

"Спачатку я ўвогуле не зразумеў, што гэта такая сур'ёзная рыба дзяўбнула, а вось калі разабраўся — пайшоў азарт, — распавядае рыбак. — Адрэналіну атрымаў праз край. Па адчуваннях, яна кілаграм пяць важыць — вагаў-та я не захапіў".

А вось мерная стужка ў хлопца знайшлася. Замер паказаў, што даўжыня рыбы — амаль 90 см.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі