У цэнтры Мінска будзе хадзіць чалавек у касцюме сперматазоіда

У цэнтры Мінска будзе хадзіць чалавек у касцюме сперматазоіда

Па мінскіх вуліцах Герцэна і Зыбіцкай з пятніцы па нядзелю, ад 17.00 і да 21.00, будзе прагульвацца лялечны сперматазоід, піша nn.by. Місія Сперміка — раздаваць прэзерватывы заўсёднікам тусовачных вуліц сталіцы.

Гэта акцыя клінікк рэпрадукцыі і генетыкі "Ева" разам з беларускім вытворцам прэзерватываў "Індыга", якія вырашылі нагадаць людзям пра важнасць здаровага сэксу.

Гуляць у касцюме Сперміка будзе маладая дзяўчына-прамоўтар Вікторыя Краўцова. Журналістам яна распавяла, што вучыцца на журфаку. Працу на прома-акцыях спалучае з заняткамі на дзённай форме навучання. Раней дзяўчына ўжо пераапраналася ў Бонсціка, але ў асноўным працавала на дэгустацыях.

"Я не лічу, што гэта нейкі ненармальны персанаж. Гэта тое, да чаго ўсе мы маем дачыненне і калі-небудзь сутыкнемся. Не трэба саромецца тэм рэпрадукцыі, спермы, сэксу і гэтак далей. Я на сваім прыкладзе, мне здаецца, таксама дэманструю, што нічога ганебнага тут няма", — тлумачыць Вікторыя.

Па словах дзяўчыны, яна ўжо выходзіла ў касцюме Сперміка на вуліцу на 15 хвілінаў. "Людзі віталіся, рэагавалі вельмі пазітыўна. Адна маленькая дзяўчынка захацела са мной сфатаграфавацца. Праўда, не факт, што яна разумела, што я за герой, бо нават мая маці выказала здагадку, што я — гэта малочны зуб. Аднак факт ёсць факт: негатыўных каментароў у мой бок не было", — распавяла яна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі