У Будапешце адбыліся сутыкненні нацыяналістаў з паліцыяй
Сутыкненні маніфестантаў з паліцыяй адбыліся ў Будапешце. Напярэдадні ўвечары венгерскія нацыяналісты спрабавалі правесці шэсце па вуліцах горада. Калі натоўп падышоў да Палаца мастацтваў, дзе ў той час выступаў
прэм'ер-міністр краіны Ферэнц Дзюрчань, спецназ заблакаваў
маніфестантаў. У адказ у паліцыю паляцелі камяні, петарды і бутэлькі.
Нацыяналісты актыўна супраціўляліся спецназу, разбівалі светлафоры і аўтамабілі. Супраць іх быў ужыты слёзацечны газ. Некалькі паліцыянтаў былі паранены, арыштавана больш за 20 удзельнікаў беспарадкаў.
Інтэрфакс