Вы тут

У Брэсце ўлады ліквідавалі “Тэатр Крылы халопа”

Дырэктар тэатра і кіраўніца прасторы “КХ”Аксана Гайко / facebook.com/aksana.haiko

У Брэсце ўлады ліквідавалі сацыяльна-культурную ўстанову “Тэатр Крылы халопа” і культурна-асветную ўстанову "Грунт будучыні". Адбылося гэта з ініцыятывы гарадской пракуратуры. Рашэнні прынялі адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёна Брэста. Падставай для іх называецца "ажыццяўленне дзейнасці, якая не адпавядае заяўленым у статуце мэтам і прадмету", паведамляе Служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Па версіі пракуратуры, “Тэатр Крылы халопа” з жніўня 2020-га арганізоўваў мастацкія выставы, "накіраваныя на фармаванне ў грамадзян "ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў". Заяўляецца і пра выяўленую "прадпрымальніцкую дзейнасць".

Сцвярджаецца, што і "Грунт будучыні" Віктара Клімуса займаўся дзейнасцю, якая "не замацавана статутам". Падкрэсліваецца, што Клімус быў у Каардынацыйнай радзе, арганізоўваў пратэсты ў Брэсце, а пасля выехаў за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.