Вы тут

У Брэсце расказалі пра самы імклівы шлюб 2020 года

У Брэсце летась шлюб заключылі больш за 1700 пар / pixabay.com​

Самы імклівы шлюб 2020 года, зарэгістраваны ў Брэсце, доўжыўся крыху менш за тры месяцы — дакладней, 2 месяцы і 27 дзён, расказаў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Пры гэтым самы працяглы шлюб вытрымаў выпрабаванне часам амаль у 50 гадоў. На момант падвядзення вынікаў муж і жонка былі ў шлюбе крыху больш за 47 гадоў 9 месяцаў.

Усяго ж у мінулым годзе ў Брэсце было зарэгістравана 1756 шлюбаў. Самым маладым жаніху і нявесце было 16 і 15 гадоў адпаведна, а самым сталым — 85 і 80 гадоў.

Рагачук таксама расказаў пра яшчэ адну статыстыку, якую вядуць ЗАГСы, — пра тое, якія імёны карыстаюцца папулярнасцю ў горадзе. Хлопчыкаў у мінулым годзе часцей за ўсё называлі Міхаіл, Максім, Арцём, Мацвей і Аляксандр, а дзяўчынак — Сафія, Марыя, Ганна, Аліса, Ева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.