Вы тут

У Брэсце на Вадохрышча людзі купаліся ў купелі, якую царква адмовілася асвячаць

Фота: "Віртуальны Брэст"

У Брэсце на Вадохрышча мясцовыя жыхары акуналіся ў палонку на Вяслярным канале. Як паведамляе “Віртуальны Брэст”, сёлета праваслаўная царква адмовілася асвячаць купелі, аднак людзі ўсё адно прыйшлі сюды для акунання.

Яны не толькі акуналіся ў ледзяную ваду, але набіралі напой “для хатняга выкарыстання”.

На месцы працавалі выратавальнікі АСВОД, хуткая і Чырвоны Крыж, які арганізаваў месцы для абагрэву.

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы раней патлумачылі, што акунанне ў палонку на Вадохрышча з’яўляецца ў большай ступені народным звычаем. Верніку ў гэты дзень важней прыняць удзел у набажэнстве, па магчымасці прайсці споведзі і прычасціцца, а таксама ўзяць свянцонай вады.