У Брэсце беглі за вызваленне Бяляцкага і за Беларусь без кантрактаў (фота)

Маларытчанін Уладзімір Малей нёс на грудзях надпіс “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” з выявай палітзняволенага, на цішотцы брэстаўчаніна Аляксандра Сахарука было напісана “Беларусь без контрактов” .



Абодва прабеглі 10 кіламетраў у рамках штогадовага легкаатлетычнага забега, прысвечанага памяці 19 брэстаўчан, якія загінулі ў Афганістане.



Забег адбываўся ў цэнтры горада. Максімальна беглі 15 кіламетраў (15 колаў па кіламетры).



Уладзімір Малей — маёр ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў адстаўцы, марафонец-аматар са стажам. Аляксандр Сахарук — удзельнік афганскай вайны. Абодва з’яўляюцца сябрамі Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).


У стаераў-прафсаюзнікаў была група падтрымкі. Кіраўнічка Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк сказала:



“Уладзімір бяжыць дзеля салідарнасці з Бяляцкім. Чалавек незаконна сядзіць у турме і нічога не зробіш. А  Шурык з пратэстам супраць кантрактаў. У нас у прафсаюзе зараз такая акцыя ідзе — “За Беларусь без кантрактаў”. Бо для працоўнага чалавека гэта як пятля на шыю”.



Агулам у забегу ўдзельнічалі каля 100 мужчын і жанчын рознага веку з усёй Беларусі. Здарэнняў і затрыманняў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі