У Брэсце абралі "Караля скалы" па стрытболе (фота)

Турнір праходзіў каля спартовага комплексу "Вікторыя". Па яго выніках вызначыліся 10 чалавек, якія прадставяць горад над Бугам у фінальным беларускім адборы. Найлепшым гульцом сярод іх стаў Максім Радчук, які атрымаў ганаровае званне брэсцкага "Караля скалы".

Падобныя спаборніцтвы таксама прайшлі ў Мінску і Віцебску. Нацыянальная кваліфікацыя пройдзе ў Мірскім замку 19 ліпеня. Пераможца атрымае магчымасць удзельнічаць у сусветным фінале, які адбудзецца ў Тайвані на закрытым востраве Самасана.

Red Bull King of the Rock — гэта першы ў гісторыі стрытболу сусветны турнір. Асноўны канцэпт гульні, які адрозніваецца ад класічнага баскетболу, гэта паядынак "адзін на адзін". Такім чынам вызначаецца не камандная гульня, а персанальныя якасці кожнага спартсмена.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі