У Бразіліі зарэгістравалі дзіця з трыма бацькамі

Так пастанавіў суддзя ў паўднёвым штаце краіны Рыу-Грандзі-ду-Сул. Ён адзначыў, што яго рашэнне прэцэдэнтнае і дае магчымасць іншым бразільскім інстанцыям рабіць тое ж самае.

У пасведчанне запісаныя біялагічныя бацькі і жонка маці немаўля.

Дзве жанчыны пабраліся шлюбам два месяцы таму.

Бацькам дзіця з’яўляецца блізкі сябар пары, які мае намер прымаць удзел у выхаванні малога.

Па словах суддзі, немаўля чакае выдатная будучыня, поўная любові і клопату, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі