Вы тут

У "Белтэлекам" прызначаны новы гендырэктар

Юрый Петручэня — за трыбунай / krupki.by

Новым генеральным дырэктарам "Белтэлекама" стаў Юрый Петручэня, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Дагэтуль ён быў кіраўніком Мінскага філіяла кампаніі. 

Новаму гендырэктару 58 гадоў. Дырэктарам Мінскага філіяла "Белтэлекама" ён працуе з 2005 года.

Папярэдняга гендырэктара прадпрыемства Сяргея Сівадзедава ў красавіку затрымаў Камітэт дзяржбяспекі па абвінавачванні ў хабарніцтве. Паведамлялася, што чыноўніка затрымалі ў момант, калі расійскі грамадзянін перадаваў яму 15 тысяч еўра. 

Падчас ператрусу дома ў Сівадзедава знайшлі яшчэ 470 тысяч долараў, атрыманых у выглядзе хабару раней. Следства наклала арышт на тры кватэры Сівадзедава, а таксама на катэдж з участкам у Мінскім раёне.