Вы тут

У беларускай партыі "Зялёныя" змяніўся кіраўнік

Дзмітрый Кучук / svaboda.org

У беларускай партыі "Зялёныя" змяніўся кіраўнік. Ім стаў Дзмітрый Кучук, ранейшы першы намеснік старшыні. 19 студзеня на справаздачна-выбарчым з'ездзе падчас галасавання ён набраў на два галасы больш за Ірыну Сухій. Дзейная старшыня Анастасія Дарафеева не балатавалася, інфармуе svaboda.org.

Кучуку 45 гадоў. У партыі ён ужо 12 гадоў. Працуе гендырэктарам мінскай станцыі сартавання смецця "Заходняя".

"Зялёныя" не плануюць удзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. "Стратэгія партыі – больш рабіцца палітычнай сілай,кажа Кучук у каментары belsat.eu. — Мы хочам увайсці ў тройку дэмакратычных палітычных арганізацыяў паводле сваёй структуры, паводле пазнавальнасці, паводле менеджменту".

Партыя будзе разбудоўваць свае рэгіянальныя структуры, "больш займацца палітыкай", бо дагэтуль яна пазіцыянавала сябе як грамадская арганізацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.