У Беларусі зноў падаражаюць цыгарэты

У Беларусі зноў падаражаюць цыгарэты

У Беларусі зноў падаражаюць цыгарэты. З 1 ліпеня вырастуць кошты на некаторыя віды цыгарэт, якія выпускаюць Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, “Тытунь-інвест”, а таксама імпартная прадукцыя, інфармуе БЕЛТА.

З прадукцыі фабрыкі “Нёман” падаражанне закране цыгарэты Pall Mall Red, Pall Mall Silver, Pall Mall Blue, Pall Mall Azure, кошт на іх вырасце да 1,9 рубля. Luckies Red, Luckies Silver, Luckies Blue будуць каштаваць 2,75 рубля, Kent HD Navy Blue, Kent HD Silver, Kent HD Blue — 2,8 рубля, Vogue Bleue, Vogue Lilas, Vogue Menthe — 3,1 рубля. З прадукцыі "Тытунь-інвест" цыгарэты LD Red, LD Blue, LD Club Lounge падаражаюць на 10 капеек. Monte Carlo Evolution Blue, Monte Carlo Evolution Silver падаражаюць на 5 капеек — да 1,75 рубля, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue падаражаюць на 10 капеек — да 1,9 рубля. На тыя ж 10 капеек падаражаюць Winston Classic, Winston Blue, Winston Silver, Winston ХStyle Dual Taste, Winston Super Slims Silver, Winston Super Slims Blue.

Падаражанне закране і некаторыя імпартныя цыгарэты, якія ўвозіць у нашу краіну "Беларусьгандаль". Сярод іх — Dunhill Blue і Dunhill Gold. Кошт на іх вырасце на 10 капеек.

Папярэдні раз некаторыя віды цыгарэт падаражалі ў Беларусі з 1 чэрвеня.

У Беларусі зноў падаражаюць цыгарэты
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі