Вы тут

У Беларусі знайшлі рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў

zviazda.by

У Беларусі знайшлі рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў. Спецыялісты пабачылі яго падчас этнаграфічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ на Гродзеншчыне. Уладальнікам рарытэту з’яўляецца жыхар Зэльвенскага раёна Аляксандр Калюта. Паводле яго слоў, Евангелле ў яго сям’і перадаецца як рэліквія ад бацькі да сына на працягу больш пяці пакаленняў.

Сапраўдны пераплёт выдання не захаваўся. Яго дакладны ўзрост збіраюцца высветліць навукоўцы, інфармуе zviazda.by.