У Беларусі жыве звыш пяцьсот чалавек, старэйшых за 100 гадоў

Беларускія пенсіянеркі адпачываюць на сонцы / Еўрарадыё

Беларускія пенсіянеркі адпачываюць на сонцы / Еўрарадыё / Беларускія бабулі адпачываюць на сонейку / Еўрарадыё

У Беларусі жыве больш за пяцьсот чалавек, якім споўнілася 100 гадоў. Пра гэта заявіла міністарка працы і сацабароны Ірына Касцевіч.

Чыноўніца ўпэўнена, што беларусам ёсць на каго раўняцца:

"Гэты выклік сусветны, старэнне насельніцтва сведчыць пра тое, што ёсць велізная каманда пажылых людзей, каманда актыўных, крэатыўных, якім сапраўды трэба забяспечыць актыўнае даўгалецце".

Па словах Касцевіч, свет старэе, бо расце працягласць жыцця.

"І гэта супер! Мы сталі іншымі, мы па-іншаму харчуемся, мы па-іншаму жывем, іншая медыцына — усё стала іншым, і працягласць жыцця сёння расце", — заявіла міністарка.

Шэсць гадоў таму Еўрарадыё (тады яшчэ не "экстрэмісцкае фармаванне") праехалася па Палессі і паразмаўляла з яго самымі старэйшымі жыхарамі. Яны паразважалі, чаму жывуць так доўга, і падзяліліся ўспамінамі аб сваім жыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі