У Беларусі згадваюць Хатынскую трагедыю

У мемарыяльным комплексе "Хатынь"

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" / sb.by

У Беларусі згадваюць Хатынскую трагедыю. Споўніўся 81 год, як нацысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь у Лагойскім раёне. 22 сакавіка 1943 года былі забітыя і спаленыя 149 чалавек, сярод іх 75 дзяцей і падлеткаў. Выжылі толькі шэсць жыхароў вёскі. На яе месцы ў савецкія часы быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Ва ўсіх школах Беларусі 22 сакавіка пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны ўгодкам трагедыі ў Хатыні.

Нядаўна Вярхоўны суд РБ прызнаў украінца Уладзіміра Катрука, які памёр у Канадзе ў 2015-м, вінаватым у "генацыдзе беларускага народа". Мяркуецца, што ён служыў у 118-м батальёне шуцманшафта і ўдзельнічаў у карнай аперацыі ў беларускай Хатыні.

Прапаганда рэжыму Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае Хатынскую трагедыю ў сваіх мэтах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі