У Беларусі зарэгістравалі ўласную пароду кароў
![У Беларусі зарэгістравалі ўласную пароду кароў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_52d87109c9ba50fe432583c90031be38_651400.jpg.webp?itok=lnd6ekDz)
У Беларусі зарэгістравалі новую пароду кароў белгалшцін айчыннай селекцыі. Пра гэта паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Паводле яго слоў, іх налічваецца 1 мільён галоў.
"Патэнцыял прадукцыйнасці — на ўзроўні 12 тон малака на адну жывёлу з колькасцю тлушчу 3,6%, бялку — 3,2%, — цытуе словы Гусакова БЕЛТА. — Спецыялісты ведаюць, што гэта вельмі добрыя паказчыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.