У Беларусі зацвердзілі формы новых пенсійных пасведчанняў

У Беларусі зацвердзілі формы новых пенсійных пасведчанняў

У Беларусі зацвердзілі формы новых пенсійных пасведчанняў. Адпаведную пастанову (№ 255 ад 6 красавіка 2017 года) прыняў Савет міністраў. Змены датычаць і асобаў, якім устаноўлена пенсія за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Ранейшыя пасведчанні застануцца, іх не давядзецца абменьваць, адзначае ўрадавая прэс-служба.

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны даручана “арганізаваць выраб у неабходнай колькасці пенсійных пасведчанняў па зацверджаных формах за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты”. На працягу двух месяцаў трэба будзе прывесці нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць з урадавай пастановай. Выдача новых пасведчанняў пачнецца толькі пасля таго, як будуць выкарыстаныя бланкі пенсійных пасведчанняў ранейшага ўзору.

Як выглядае новае пенсійнае пасведчанне гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі