У Беларусі за тры дні затрыманыя 18 актывістаў – ПЦ “Вясна”

У Беларусі напярэдадні правядзення “Еўрапейскага маршу” працягваюцца затрыманні актывістаў. Паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, за тры дні ў краіне затрыманыя 18 чалавек і, праўдападобна, лічба гэтая яшчэ павялічыцца. Вось што распавёў “Еўрарадыё” супрацоўнік інфармацыйнага аддзела “Вясны” Сяржук:

“У асноўным гэта актывісты грамадскіх рухаў, партый, а таксама моладзь. У Мінску затрымана менш за ўсіх – пяць чалавек. Астатнія – гэта рэгіёны: Гародня, Гомель, Мазыр, Нясвіж, Віцебск і Мядзел.

Калі затрымліваюць лідэраў – іх абвінавачваюць у “хуліганстве”, калі астатніх – абвінавачваюць у распаўсюдзе налепак “Еўрапейскі марш”.


Большасць патэнцыйных удзельнікаў апазіцыйнай акцыі, якая пройдзе ў сталіцы 14 кастрычніка (яна ўжо дазволена ўладамі) асуджаны на адміністрацыйны арышт тэрмінам ад 5 да 10 сутак. На чатырох чалавек склалі пратаколы, але суды будуць пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі