У Беларусі з чаргі на жыллё знялі 32 000 чалавек

У 2015 годзе ў Беларусі з уліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, знялі 31 753 чалавекі. Адбылося гэта ў выніку праведзенай зверкі, якой займаліся мясцовыя органы ўлады.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у чарзе на 10 чэрвеня заставалася 740 тысяч 69 чалавек. Дарэчы, на 1 студзеня 2015-га іх было 742 172. Летась колькасць тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, зменшылася амаль на 31 тысячу чалавек.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі