У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі, паведамляе spring96.org. Гэта — Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч, Аляксей Сцерлікаў, Аляксандр Троцкі, Анастасія Нікіціна, Аляксандр Перапечка.

Іванюшын асуджаны на 2,5 года пазбаўлення волі па артыкуле "Гвалт ці пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК), Афанасьеў і Траццякевіч па тым жа артыкуле атрымалі па 3 гады пазбаўлення волі. Усе яны байкеры, якія мелі патасоўку з міліцыянерамі.

Сцерлікаў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў" (ч. 2 арт. 363 КК). Гэта — кіроўца, які ў Мінску ўцякаў ад сотні раз‘юшаных сілавікоў.

Троцкі атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў — у жніўні 2020-га наехаў на даішніка.

Нікіціна асуджана на год і месяц пазбаўлення волі  па артыкулах "злоснае хуліганства" і "замах на здзяйсненне злачынства" раскідала металічныя самарэзы на тэрыторыі каля пракуратуры Мінска. Перапечка атрымаў адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за "хуліганства" — раскідаў "вожыкі" на тэрыторыі каля слуцкай міліцыі.

Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення палітычных зняволеных.

Агулам у спісах беларускіх праваабаронцаў налічваецца ўжо 276 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі