Кіроўца, які ўцякаў ад сотні раз‘юшаных сілавікоў, адпраўлены ў калонію

Кіроўца, які ўцякаў ад сотні раз‘юшаных сілавікоў, адпраўлены ў калонію

Кіроўца аўтамабіля Volkswagen 36-гадовы Аляксей Сцерлікаў, які ў верасні на праспекце Дзяржынскага ў Мінску ўцякаў ад сотні раз‘юшаных сілавікоў, адпраўлены на 4 гады ў калонію агульнага рэжыму. Кампанія, дзе працаваў мужчына, выплаціць 10 тысяч рублёў пацярпеламу даішніку. Такое рашэнне прыняў суд Заводскага раёна сталіцы, паведамляе nn.by.

"Мне сорамна за вас", — сказаў Сцерлікаў суддзі Генадзю Янкоўскаму. Пасля ён звярнуўся да пракуроркі Вольгі Дзіндзілевіч: "А вам з гэтым жыць".

Здарэнне ўначы 24 верасня, якое адбылося пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, трапіла на відэа. На праспекце Дзяржынскага сілавікі з нейкай прычыны грамілі аўтамабілі. Адзін з кіроўцаў паспрабаваў адтуль з'ехаць (у салоне была жонка — яны ехалі дахаты з кавярні і трапілі ў затор). Пазней яго затрымалі. Па версіі МУС, мужчына быў нецвярозы (у судзе пра гэта ўжо не згадвалі), блакаваў рух транспарту і наехаў да даішніка 30-гадовага Максіма Завадскага.

Суд пачаўся ў лютым 2021-га. Аляксея Сцерлікава прызналі вінаватым у "супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак". Сваёй віны ён не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі