На рамонт КПП каля рэзідэнцый Лукашэнкі выдаткуюць буйную суму
Рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Драздах
Інвестыцыйная праграма на 2021 год апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У пераліку аб'ектаў, у якія ўлады плануюць укласціся, знаходзіцца ўсялякае: ад адміністрацыйных будынкаў да сацыяльных аб'ектаў. Але ёсць там і вельмі цікавыя пункты.
У інвестпраграму ўключаны рамонты КПП (кантрольна-прапускных пунктаў) каля рэзідэнцый Лукашэнкі.
Так, на рамонт КПП-1 рэзідэнцыі "Азёрны" (там Лукашэнка жыве часцей за ўсё) выдаткуюць 530 тысяч рублёў. А на КПП-2 выдаткуюць яшчэ 573 тысячы рублёў.
Яшчэ 981,5 тысячы рублёў пойдзе на рэканструкцыю КПП ля рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Драздах.
Такім чынам, толькі на рамонт прапускных пунктаў да рэзідэнцый выдаткуюць больш за два мільёны рублёў. Гэта дзве тысячы сярэдніх беларускіх заробкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.