У Беларусі ўжо 515 палітвязняў

У Беларусі ўжо 515 палітвязняў

У Беларусі ўжо 515 палітвязняў. Праваабарончая супольнасць дадала ў спіс яшчэ 8 чалавек. Як паведамляе spring96.org, гэта — Андрэй Жулякоў, Дзяніс Заянчэўскі, Сяргей Маланчук, Рыгор Мамановіч, Уладзімір Сокал, Максім Таццянак, Сяргей Трашчанка і Дзмітрый Цімафееў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі.

Цімафееў асуджаны ў лютым у Магілёве на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за абразу начальніка аддзела ДАІ з Бабруйска. Мамановіч у траўні на Століншчыне атрымаў год "хіміі" таксама з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за сарваны дзяржаўны сцяг. Таццянак у лютым асуджаны ў Мінску да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за вывешаную на плоце "інсталяцыю" ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. За тое самае Заянчэўскі асуджаны на такі ж тэрмін "хіміі".

Сокал асуджаны ў чэрвені ў Дзятлаве на 2 гады пазбаўлення волі за публікацыю ў інтэрнэце "абразлівых і адвольна ацэненых як пагрозлівых каментароў у адрас супрацоўніка міліцыі". Трашчанка днямі асуджаны ў Гомелі на 3 гады пазбаўлення волі за "за распальванне сацыяльнай варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі". Маланчук асуджаны ў красавіку ў Гродне да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за абразу ў інтэрнэце былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева. Жулякоў асуджаны ў чэрвені судом Мінскага раёна за абразу кіраўніка дзяржавы да аднаго года калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі