У Беларусі ў сераду месцамі навальніцы і моцны вецер

Уначы ў сераду, 15 чэрвеня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы магчымыя на поўначы, удзень — месцамі па краіне (у тым ліку і навальніцы). Сіноптыкі папярэджваюць, што ў паўночнай частцы парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с (таксама месцамі).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +7 да +12 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +17 да +23 (у сталіцы — 19-21 градус).

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў чацвер.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.