У Беларусі сёлета плануецца прышчапіць ад грыпу 3,8 млн грамадзян

У Беларусі сёлета плануецца прышчапіць ад грыпу 3,8 млн грамадзян

У 2017 годзе ў Беларусі плануецца зрабіць прышчэпку ад грыпу не менш як 40% насельніцтва. Гэта больш за 3,8 млн жыхароў краіны.

Кампанія вакцыянацыі пройдзе да 1 снежня. Паводле інфармацыі Мінздароўя, якую перадае БЕЛТА, падрыхтоўчы этап да гэтай кампаніі ўжо завершаны. 

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што прышчапіць ад грыпу плануецца 75% чалавек, якія лічацца ў групах рызыкі. 

Бясплатная вакцынацыя будзе праводзіцца расійскай вакцынай "Грыпол плюс". Таксама можна атрымаць і платную прышчэпку. Для яе будуць выкарыстоўвацца дзве расійскія вакцыны, адна галандская і адна французская.

Па прагнозах Сусветнай арганізацыі здароўя, сёлета ў Паўночным паўшар'і чакаюцца тры штамы віруса. Два з іх аналагічныя з мінулым годам, а трэці — новы (A/Michigan/45/2015 (H1N1) pdm09-like virus).

У 2016 годзе, паводле Белстата, на грып у Беларусі хварэлі 5652 чалавекі. Гэта амаль на паўтары тысячы больш, чым у 2015-м.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі