У Беларусі створаць сімфанічны аркестр Саюзнай дзяржавы

У 2008 годзе ў Беларусі плануецца стварэнне сімфанічнага аркестра Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка.
Мяркуецца, што аркестр будзе складацца з 60 маладых музыкаў — навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў дзвюх краін.

Стварэнне аркестра будзе фінансавацца як з бюджэту Саюзнай дзяржавы, так і з сродкаў Міністэрства культуры Беларусі і Федэральнага агенцтва па культуры і кінематаграфіі Расіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі