У Беларусі распрацоўваюць грузавік без кіроўцы

Грузавік без кіроўцы распрацоўваюць у Беларусі з дапамогай касмічных тэхналогій. Гэты кар'ерны самазвал, як мяркуюць канструктары, мусіць пацясніць канкурэнтаў на сусветным рынку.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, першы шматтонны беспілотнік будзе выраблены ўжо летам. Паводле задумкі спецыялістаў, кіраваць ім можна будзе, не выходзячы з офісу. Кантраляваць машыну кіроўца будзе з дапамогай унікальнай лазернай тэхнікі, якая дазволіць яму працаваць у кепскіх умовах надвор'я, у туман, а таксама ў пылу і загазаванасці.

Масавая вытворчасць беларускага грузавіка пачнецца пасля таго, як ён будзе прадстаўлены на міжнароднай выставе ў Гановеры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі