У Беларусі пашыраецца праграма скрынінга рака малочнай залозы

У Беларусі пашыраецца праграма скрынінга рака малочнай залозы

У Беларусі расце колькасць медыцынскіх устаноў, якія ўдзельнічаюць у праграме скрынінга рака малочнай залозы. Раней у ёй удзельнічала толькі 34-я цэнтральная раённая паліклініка Савецкага раёна Мінска, а цяпер бальніцы, якія бяруць удзел у праекце, ёсць у кожнай вобласці.

"Спецыфіка працы ў рэгіёнах адрозніваецца ад Мінска ў плане інфарматызацыі сістэмы аховы здароўя, узаемадзеяння з абласным анкадыспансерам, — распавёў журналістам 15 кастрычніка Вадзім Касцюкоў, намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай працы 34-й паліклінікі Мінска. — Рэалізацыя праекта ў абласцях адпрацоўваецца. Думаю, у бліжэйшы час ужо большасць устаноў будуць далучаныя да гэтага працэсу. Не магу назваць тэрміны, можа быць, год, можа, два".

Па словах загадчыка анкахірургічным аддзяленнем №1 Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Аляксандра Гладышава, летась дыягназ “Рак малочнай залозы” быў пастаўлены 1134 мінчанкам, за дзевяць месяцаў бягучага годатакіх пацыентак ужо 817. Адна з асноўных задач лекараў — дыягностыка пухліны на ранняй стадыі, што дазваляе своечасова пачаць лячэнне.

Працэнт запушчаных пухлін (у III і IV стадыях) пакуль што застаецца досыць высокім — па статыстыцы з  некаторых раёнаў Мінска, ён дасягае 35%. Рак малочнай залозы імкліва маладзее. Некалькі дзесяцігоддзяў таму выпадкі хваробы ў жанчын да 30 гадоў былі адзінкавымі, а цяпер у дыспансеры дзясяткі такіх пацыентак. Што праўда, пік захворвання па-ранейшаму прыпадае на 45-70 гадоў, таму для правядзення скрынінгавых праграмы прыняты ўзрост ад 50 да 69 гадоў.

Тым часам некалькі дзён таму з беларускіх аптэк знік аўстрыйскі прэпарат "Тамаксіфен-Эбеве". Яго прымаюць сярод іншых анкахворыя — напрыклад, пры раку малочнай залозы. У Міністэрстве аховы здароўя абяцаюць, што пастаўкі хутка адновяцца. Пакуль жа ракавыя хворыя бясплатна атрымліваюць украінскі "Тамаксіфен". Украінскі вытворца прэпарату выйграў электронны аўкцыён у Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі