У Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць" яшчэ на дзевяцярых палітуцекачоў
![Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/sk-2302-1.jpg.webp?itok=kctsLA01)
Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота / belrynok.by
Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" на дзевяцярых чалавек. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале камітэта.
У спіс увайшлі Віталь Пахомчык, Віктар Пузань, Генадзь Гутар, Ірына Талака, Аляксандр Цярлюк, Анатоль Астроўскі, Людміла Арастовіч, Вольга і Яўген Пруднікавы.
Іх усіх вінавацяць у грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК). Віталя Пахомчыка вінавацяць яшчэ і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
"Спецыяльная вытворчасць" была ўведзеная рэжымам Лукашэнкі для юрыдычнага пераследу апанентаў рэжыму, якія пакінулі Беларусь. Справы расследуюцца завочна, потым гэтак жа завочна адбываецца суд.
![У Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць" яшчэ на дзевяцярых палітуцекачоў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/sk-2302-2.jpg.webp?itok=87XqTt5Z)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.