У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне

Рэгістрацыя на ЦТ / ggau.by
Рэгістрацыя на ЦТ / ggau.by

10 траўня пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Прайсці яе можна ў адным з 41 пунктаў ці падаць электронную заяўку на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Спіс пунктаў падаецца на сайце РІКВ.

Для рэгістрацыі на ЦТ патрэбны дакумент (ці яго копія), які сведчыць асобу — пашпарт, ID-картка. Ад замежнікаў таксама патрабуецца від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведка, якая выдаецца пры страце дакумента.

Рэгістрацыя на праходжанне ЦТ у асноўныя дні працягнецца да 1 чэрвеня. Аплата за кожны прадмет складае 0,1 базавай велічыні (3,7 рубля).

Да 1 чэрвеня неабходна забраць пропуск на тэставанне. Тыя, хто запаўняе электронную заяўку на сайце РІКВ, могуць зрабіць гэта ў пункце праходжання ЦТ. Астатнім давядзецца асабіста прыйсці па пропуск у пункт рэгістрацыі.

Абітурыент, які будзе сёлета здаваць цэнтралізаваны іспыт па двух прадметах, можа зарэгістравацца на ЦТ толькі на адзін прадмет. Тыя, хто сёлета не здае цэнтралізаваны іспыт, могуць зарэгістравацца на ЦТ па трох прадметах.

Асноўнае тэставанне пачнецца 14 чэрвеня і працягнецца да 4 ліпеня:

беларуская мова — 14 чэрвеня,
руская мова — 16 чэрвеня,
грамадазнаўства — 18 чэрвеня,
матэматыка — 20 чэрвеня,
біялогія — 22 чэрвеня,
замежныя мовы — 24 чэрвеня,
хімія — 26 чэрвеня,
фізіка — 28 чэрвеня,
гісторыя Беларусі — 30 чэрвеня,
геаграфія — 2 ліпеня,
сусветная гісторыя — 4 ліпеня.

У рэзервовыя дні ЦТ будзе праводзіцца ў шасці ВНУ 11, 13 і 15 ліпеня. Зарэгістравацца на гэтыя дні можна будзе з 1 па 6 ліпеня.

І ў асноўныя, і ў рэзервовыя дні ЦТ пачынаецца ў 11:00.

За асноўныя дні здачы сертыфікаты можна будзе атрымаць з 14 ліпеня, за рэзервовыя — з 20-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі