У Беларусі хочуць пабудаваць завод па вытворчасці майнінг-абсталявання

У Беларусі хочуць пабудаваць завод па вытворчасці майнінг-абсталявання

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца пабудаваць завод па вытворчасці абсталявання для майнінг-фермаў. Пра такі намер абвясціў расійскі інтэрнэт-амбудсмен і кіраўнік IT-кампаніі Radius Group Дзмітрый Марынічаў. Праект знаходзіцца пакуль што ў стадыі абмеркавання, піша tut.by.

Бізнэсовец мяркуе стварыць у нашай краіне замкнёны цыкл, дзе будзе вырабляцца і вытворчасць друкаваных плат, і зборка закончаных прыладаў. "Мы адзіная ў свеце кампанія, якая вырабляе сістэмы падвойнага прызначэння: утылізуем цяпло ад працэсарных магутнасцяў і накіроўваем яго на добрыя мэты — напрыклад, на абаграванне дамоў і кватэраў", — патлумачыў Марынічаў.

У каментары tut.by першы намеснік гендырэктара "Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку" Кірыл Карацееў пацвердзіў, што цяпер абмяркоўваецца тэхнічны бок гэтага праекта, толькі пасля гэтага можна будзе гаварыць пра якія-небудзь дэталі.

Кампанія Radius Group, якую ўзначальвае Дзмітрый Марынічаў, — адзін з заснавальнікаў холдынгу RMC (Russian Mining Center), які вырабляе прылады для майнінгу біткоіна Pantech і Sunrise. Іншая кампанія холдынгу займаецца майнерам альткоіна Multiclet, праца якога заснаваная на працэсары новага тыпу. Таксама ў RMC ўваходзіць некалькі майнінгавых цэнтраў у Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі