У Беларусі дзяўчатак з 11 гадоў будуць прышчапляць супраць ВПЧ-інфекцыі

Унесены змены ў Нацыянальны каляндар прышчэпак, ілюстрацыйнае фота

Унесены змены ў Нацыянальны каляндар прышчэпак, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Са студзеня 2025 года ў Беларускі нацыянальны каляндар прышчэпак будуць унесеныя змены. Дзяўчатак будуць прышчапляць ад інфекцыі, выкліканай вірусам папіломы чалавека (ВПЧ-інфекцыя). Як патлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, прышчэпку будуць рабіць з 11 гадоў, каб сфармаваць абарону да пачатку палавога жыцця.

Акрамя таго, плануецца ўвесці вакцынацыю супраць пнеўмакокавай інфекцыі ўсіх дзяцей ва ўзросце да 1 года. Прышчэпку будуць рабіць тройчы — у 2, 4 і 12 месяцаў. "Гэта агульнасусветная практыка кіравання эпідэмічным працэсам пнеўмакокавай інфекцыі і з'яўляецца актуальным для Рэспублікі Беларусь", — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

З'явіцца таксама яшчэ адна бустарная вакцынацыя супраць коклюшу. Яе будуць рабіць дзецям ва ўзросце 6 гадоў. Нагадаем, раней спецыялісты адзначалі, што ў Беларусі расце захворвальнасць на коклюш. За апошнія пяць месяцаў было зарэгістравана 1700 выпадкаў. Галоўная дзяржаўная санітарная доктарка Святлана Нячай тады выказала здагадку, што рост захворвання звязаны з адмовай бацькоў рабіць дзецям прышчэпкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі